Вясковы (экалагічны) турызм

У апошнія трыццаць год мінулага стагоддзя ў большасці краін Еўропы назіраецца хуткі рост колькасці так званых “вясковых турыстаў” – гэты від турызму ўключае розныя “зялёныя” вандроўкі, рачныя і азёрныя адпачынкі, экалагічны турызм... .

[38, c. 84].

З пункту гледжання турыстычнага прадукта ён прадугледжвае набор паслуг – ад пражывання ў вясковай хаце, прыгодніцкіх вандровак да непасрэднага ўдзелу ў жыцці мясцовага насельніцтва. Беларусі ў гэтай галіне ёсць што прапанаваць: прыгожае прыроднае асяроддзе, каларытны традыцыйны сялянскі лад жыцця, экалагічна чыстыя прадукты і г. д. Падчас такіх вандровак можна атрымаць веды як даіць карову, лавіць рыбу, упраўляцца з жывёлай, збіраць грыбы, ягады і лекавыя травы

[38, c. 85].

Італія – прызнана краінай вясковага турызму. Прыбытак ад такога рода вандровак тут склаў ў мінулым (2002) годзе 400 млн. долараў []. Ірландыі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі паняцце “вясковы турызм” часцей за ўсё гэта жыццё некаторы перыяд на сялянскіх фермах [3, c. 13].

У краінах з пераходнай эканомікай – Польшы, Літве, Латвіі, Эстоніі – сітуацыя некалькі іншая, але справы ў вясковым турызме развіваюцца добра. Тут вясковы турызм стаў значнай часткай крыніц фінансавання для падтрымкі вясковага насельніцтва. Гэта і новыя працоўныя месцы, і прыток валюты, і развіццё інфраструктуры, і павышэнне культурна-адукацыйнага ўзроўню [3, c. 13].

Прыкладам удалага развіцця вясковага турызму можа стаць суседка нашай Беларусі – Літва. Пяць гадоў таму ў Літве не было нічога ў гэтай галіне. Першая ідэя з’явілася ва ўладальніцы вялікага маёнтку ў Жэмайціі – Рэгіны Сірусэне. Яна стварыла першую літоўскую асацыяцыю вясковага турызму. Уступны ўзнос – 60 долараў, штогадовы – 30 долараў [3, c. 13]. Сельскія гаспадары атрымліваюць патэнт і вызваляюцца ад падаткаў. Дзяржава разглядае гэтыя ільготы як сродак падтрымкі сельскай гаспадаркі [3, c. 13].

Усе турыстычныя дамы прайшлі сертыфікацыю. Існуе сістэма заказаў праз інтэрнет [3, c. 13].

Старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА на Беларусі Уладзімір Счасны адзначае, што ў нашай рэспубліцы вялікія магчымасці для развіцця вясковага турызму.

Віцебскі край багаты на маляўнічыя краявіды азёр, шмат якія з іх маюць чыстую воду і могуць быць выкарыстаны для рэкрэацыйных мэт.

Асабліва перспектыўныя азёры Асвейскае, Дрысвяты, Дрывяты, Нешчэрда, Снуды, Лосвіда, Лепельскае...[29, c. 164].

Утульныя і карысныя для аздараўлення віцебскія лясы. 32,2% рэгіёна пакрыта лесам. Найвышэйшая лясістасць у рэспубліцы ў Расонскім раёне [75; 76]. Усяго ў вобласці сустракаецца каля 36 тыпаў дрэў. Мясціны з невысокай плотнасцю засялення спрыяльныя для захавання натуральнага ландшафта. На Віцебшчыне такія раёны – Расонскі і Гарадокскі [29, c. 45].

Вельмі спрыяльныя ўмовы для аматараў водных вандровак [23, c. 26]. Заходняя Дзвіна, Дзісна, Дрыса, Оболянка вельмі ўтульныя для воднага турызму. Тячэнне павольнае ускладнённае перакатамі і рэдкімі парогамі. У Віцебскай вобласці сустракаюцца і вельмі складаныя адрэзкі. Па Заходняй Дзвіне ў часы СССР праходзілі некаторыя міжрэспубліканскія маршруты [66, c. 15].

Але пакуль на Віцебшчыне арганізацыя гэтай справы ідзе марудна. Сродкі на рамонт і рэканструкцыю сельскіх пабудоў не выдзяляюць. Няма сістэмы дзяржаўнай падтрымкі розных праектаў вясковага турызму [3, c. 13].

Вельмі радуе факт абмяркавання ў сродках масавай інфармацыі праекта закона аб вясковым турызме.

ag00041_.gif (503 bytes)    на хатнюю старонку

return_links(2); ?>