Шляхі паляпшэння ўмоў адпачынку

(другая палова 50-х - сярэдзіна 80-х гг. ХХ ст.)

  

et2-1.jpg (7098 bytes)

 

 

 

 

Самыя значныя падзеі для турыстычнага жыцця вобласці:

1960 - 1965 гг.

1966 - 1970 гг.

1971 - 1985 гг.

 

Арганізацыі, якія вызначалі   турыстычную палітыку Віцебшчыны:

Абласны савет па турызму і экскурсіям

"Інтурыст"

Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму "Спутнік"

 

 

Статыстычныя дадзеныя

 

 

 

Негатыўныя моманты ў развіцці турызму 

 

 

 

 

 

 

 

 

               ag00041_.gif (503 bytes)

на хатнюю старонку

 

Да 1958 г. асабістай матэрыяльнай базы для развіцця турызму ў рэспубліцы яшчэ не існавала і ўся праца ТЭК БССР была накіравана на арганізацыю экскурсій. Толькі ў 1958 г. з’явілася першая турбаза на тэрыторыі Беларусі на возеры Нарач           [21, c.14].

   Першай турбазай Віцебшчыны стала база “Браслаўскія азёры”.

У 1962 г. Беларускае ТЭК было рэарганізавана ў Беларускі рэспубліканскі савет па турызму.

У 1960-х гг. актывізуецца турыстычны рух ва ўсім свеце, “турыстычны бум” назіраецца і ў СССР. 1964 г. было створана кіраўніцтва па замежнаму турызму пры Савеце Міністраў СССР. У 1966 г. быў заснаваны першы ілюстраваны штомесячны часопіс “Турыст” [21, c16].

На 1965 г. у Віцебскай вобласці налічвалася ўжо 667 секцый па турызму, якія аб’ядноўвалі 21993 чалавекі, працавалі 15 аздараўленча-турыстычных лагероў, дзейнічалі 5 клубаў, створаных па ініцыятыве самадзейных турыстаў (у Полацку на прадпрыемстве “Шкловалакно” і ў ГПТУ-37, у Оршы на “Ільнокамбінаце” і ДСА “Спартак”, у Віцебску - гарадскі клуб) [16, ф.4146, воп.1, спр. 19, а. 71].

За адзін 1965 г. на Віцебшчыне было праведзена 4 тысячы паходаў і вандровак у якіх прынялі ўдзел 120 тысяч чалавек. Адбылося 60 турыстычных слётаў, на якіх сабралося 16600 турыстаў[16, ф.4146, воп.1, спр. 19, а. 71].

У 1969 г. адбываецца далейшае станаўленне структуры органаў кіравання турызмам і экскурсійнай справай. Ствараецца сістэма саветаў па турызму і экскурсіям (СТЭ), дзейнасць якой каардынуецца Цэнтральным Саветам. У Віцебскай вобласці дзейнічаў абласны савет па турызму і экскурсіям. Гэты факт значна пашыраў склад турыстычна – экскурсійнага руху ў рэгіёне, далучая да кіраўніцтва ім шматлікі грамадскі актыў [28, c. 46].

У прывітальным лісце савецкага кіраўніцтва да XX Генеральнай асамблеі міжнароднага саюза афіцыйных турыстычных арганізацый у 1967 г. падкрэслівалась: “Турызм – шлях да міру” [1, c. 242].

Пры павелічэнні колькасці дзелавых і культурных сувязей СССР з іншымі краінамі ўзрастае роля Беларусі ў замежным турызме. У маі 1970 г. было ўтворана Галоўнае кіраўніцтва па замежнаму турызму, якое мела сваю матэрыяльную базу, установы па падрыхтоўцы кадраў. У 1974 г. было створана Інтурбюро, якое прымала штогод тысячы турыстаў з розных краін свету [5, c. 17].

У 1976 г. з’явіўся адзіны цэнтр грамадскага турыстычнага руху – Федэрацыя Турызму Цэнтральнага савета па турызму і экскурсіям. У лютым 1977 г. была створана Федэрацыя турызму БССР, перад якой былі пастаўлены задачы прывесці самадзейны турыстычны рух у адпаведнасць з існуючымі правіламі арганізацыі і правядзення самадзейных паходаў па тэрыторыі СССР [21, c. 17]. На Віцебшчыне дзейнічала мясцовая арганізацыя Федэрацыя турызму Віцебскага абласнога савета па турызму і экскурсіям. У 1984 г. прэзідыўм федэрацыі турызму Віцебскага абласнога савета па турызму і экскурсіям складалі: старшыня – Наўмаў А. А., члены федэрацыі: Батова Л. Д., Дубко В. І. Бруева Л.Д., Васільеў М. А., Варонін В. І., Анрэева В. І., Пазнякоў В. Л., Гарлачоў В. А. [16, ф.4146, воп.1, спр. 227, а. 1].   Галоўны накірунак турыстычнай работы – арганізацыя паходаў па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа.

Немалы ўклад у развіццё школьнага і дзіцячага турызму у 70-я – 80-я гг. унеслі Цэнтральныя дзіцячыя турыстычна – экскурсійныя станцыі [86].

За разглядаемы перыяд на Віцебшчыне сфарміраваўся рэкрэацыйна – гаспадарчы комплекс які забяспечваў рашэнне важкіх сацыяльных задач. Быў зроблены значны крок наперад у галіне. Турызм развіваўся хуткімі тэмпамі, але гэта развіццё значна адставала ад рэальных патрэб грамадства. Ужо ў гэты час рабіліся спробы мадэрнізацыі сістэмы кіраўніцтва міжнародным турызмам. Далейшае развіццё атрымалі турыстычныя сувязі, але назіраліся разрозненныя дзеянні грамадскіх і дзяржаўных устаноў, экстэнсіўны характар развіцця планавання, адсутнасць сістэмы падрыхтаваных турыстычна – экскурсійных кадраў і актыва. Недастатковая ўвага да пытанняў навукова-тэхнічнага забеспячэння пагоршыла сітуацыю ў рэгіёне. Вельмі часта развіццё стрымлівалася цэнтралізаванай эканамічнай палітыкай, якая падтрымлівала фінансаванне мэтанакіраваных мерапрыемстваў прасоўвання ў першую чаргу ідэалогіі і толькі пасля непасрэдна турыстычных рэсурсаў і паслуг.

return_links(2); ?>