Перабудова турыстычнай галіны ва  ўмовах трансфармацыі грамадства

Мадэрнізацыя турыстычных паслуг у другой палове 80-х ХХ ст.

Карэнная мадэрнізацыя турыстычнай галіны ў СССР пачалася з 18 ліпеня 1985 г. Пастанова ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС, ЦК УЛКСМ "О мерах по развитию туризма и совершенствования туристско – экскурсионного обслуживания населения в стране на 1986 – 1990 гг." вызначыла новы шлях развіцця турызму ў краіне. Былі распрацаваны праекты ўзаемадзеяння савецкіх прафсаюзаў, Ленінскага камсамола, міністэрстваў і ведамстваў у галіне [28, c. 56]. На перыяд да 2000 г. была прапанавана комплексная праграма развіцця прамысловых тавараў народнага выкарыстання і сферы паслуг [28, c. 56]. У гэтых дакументах пазначалася неабходнасць стварэння спрыяльных умоў для актыўнага і змястоўнага адпачынку савецкіх людзей. Была пазначана даволі шырокая праграма для развіцця сацыяльнага і маладзёжнага турызму.

Да 2000 г. планавалася давесці агульны абём турыстычна – экскурсійных паслуг па СССР да 6 млрд. у год [28, c56].

Перабудова турыстычнай галіны Віцебшчыны пачалася з укаранення новых метадаў у правядзенні турыстычнай палітыкі рэгіёна [68, c. 117].

Старшынёй аблсавета па турызму і экскурсіям працяглы час з’яўляўся Маяк П. П. Яго намеснікамі былі Сініцын В. К. і Семенчанка Н. І. Гэтыя людзі адказвалі за ўдалае правядзенне мадэрнізацыі [16, ф.4146, воп.1, спр. 260, а. 24].

Па плану на 1986 - 2000 г. абласному савету па турызму і экскурсіям было вызначана сканцэнтраваць увагу на пытанні рэканструкцыі, пашырэння і комплекснага паляпшэння асабістай матэрыяльнай базы, развіцці харчавання, будаўніцтва турыстычных, культурных, спартыўна-аздараўленчых аб’ектаў. Калегіяй Беларускага рэспубліканскага савета па турызму і экскурсіям толькі за першую палову 1986 г. на будаўніцтва турыстычных аб’ектаў было выдзелена 2320 тыс. руб. капіталаўкладанняў [16, ф.4146, воп.1, спр. 273, а. 50]. Віцебскім аблсаветам па турызму і экскурсіям да 1 студзеня 1987 г. быў распрацаваны спецыяльны план капітальнага будаўніцтва на 1989 – 1990 гг. [16, ф.4146, воп.1, спр. 271, а. 70].

У 1986 г. масавымі турыстычнымі мерапрыемствамі былі ахоплены больш за 2000 жыхароў Віцебшчыны [16, ф.4146, воп.1, спр. 240, а. 49].

На Віцебшчыне ў гэты перыяд дзейнічалі 2 асноўныя базы: “Віцебская” і “Браслаўскія азёры”.

Актыўныя меры былі прыняты па мадэрнізацыі паслуг на турбазах Віцебшчыны. Будаваліся дарогі, новыя абекты, рэканструяваліся старыя. Былі заключаны дагавары на правядзенне ў рэспубліцы спаборніцтваў па турызму. Публікаваліся матэрыялы і рэкламная прадукцыя аб турбазах і турыстычных аб’ектах рэгіёна. На турбазах “Віцебская” і “Браслаўскія азёры” былі створаны атрады ДНД, якія дзяжурылі па выхадных і святочных днях [16, ф.4146, воп.1, спр. 272, а. 44-45]. На турбазах вобласці меліся радыястанцыі тыпу “Карат”, якія працавалі кожны дзень. Праходзіла мадэрнізацыя гэтых станцый [16, ф.4146, воп.1, спр. 272, а. 82].

Вялася праца па падбору і падрыхтоўцы кадраў для турыстычных баз. Лепшыя з самадзейных турыстаў працавалі ў якасці інструктараў – метадыстаў на планавых турыстычных маршрутах. Рэгулярна арганізоўваліся семінары для інструктараў. Увагу надавалі адукацыі кадраў, дзелавітасці, кампетэнтнасці. Праводзілася праца па стварэнню здаровага мікраклімата ў калектывах турбаз і іншых турыстычных установах [16, ф.4146, воп.1, спр. 273, а. 15].

За 1986 г. турыстычнымі транспартнымі арганізацыямі план па абёму паслуг быў выкананы на 118,6%, па прыбытку на 125,8%. Рэнтабельнасць чыгуначных маршрутаў склала 11,2%, аўтамабільных – 19,8%. Па цеплаходам меліся страты – 8 тыс. руб. з-за нерэалізаванасці білетаў па прычыне завышанага кошту [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 4]. Па авіямаршрутум не былі выкананы паказчыкі з-за адмены некаторых маршрутаў. (Віцебск-Іджэван, Віцебск-Севастопаль, Алупка, Самарканд, Бухара) [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 5].

Рэалізаванасць пуцёвак на ўсесаюзныя маршруты склала 85% ад агульнай колькасці па плану – 2024 шт. Неблагапрыемнымі для турыстаў Віцебшчыны лічыліся пуцёўкі на студзень, люты, сакавік, лістапад месяцы [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 6].

Амаль усе больш буйныя прадпрыемствы горада Віцебска і іншых гарадоў нашага рэгіёна мелі свае базы адпачынку альбо прафілакторыі з круглагадовым рэжымам працы. Асаблівым попытам у летні перыяд карысталіся семейныя туры ўсесаюзных маршрутаў.

Аршанскае і Полацкае бюро вандровак і экскурсій выкарыстоўвала для правядзення вандровак па р. Волга па маршруту Масква-Астрахань-Масква цеплаход “Васілій Сурыкаў”. Віцебскае бюро вандровак і экскурсій склала дагавор на арэнду цеплахода “Ал. Зайцаў” [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 9]. За сезон 1986 г. было рэалізавана 300 пуцёвак на вандроўкі на гэтых цеплаходах [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 9]. Цеплаход “Зарніца” і спецыялізаваныя пасажырскія баржы арэндаваліся ў Віцебскага рачнога порта для выканання экскурсій “Галубая лента горада”. За год па гэтаму маршруту праходзіла каля 1,2 тыс. чалавек, у асноўным дзеці [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 9].

1986 г. для жыхароў Віцебскай вобласці было арганізавана 23 турыстычныя паязды. Бюро распрацавалі 66 аўтамабільных маршрутаў выхаднога дня [16, ф.4146, воп.1, спр. 275, а. 9].

З другой паловы 80-х гг. ХХ ст. пачаўся працэс буйной мадэрнізацыі турыстычных паслуг рэгіёна. Гэты працэс адчыніў шлях да станаўлення рыначных адносін, што з'явілася новым моцным штуршком развіцця турыстычнай галіны рэгіёна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

           

 

 

 

 

 

 

            

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         ag00041_.gif (503 bytes)

на хатнюю старонку

return_links(2); ?>