Надзённыя праблемы турыстычнай справы вобласці
Асноўныя мэты сучаснага развіцця турызму на Віцебшчыне
На сучасным этапе, нягледзячы на хуткае развіццё рыначных адносін, турыстычная галіна Віцебскай вобласці мае шмат праблем. Cпрэчныя пытанні трэба вырашыць спецыялістам галіны, каб турыстычная справа квітнела і прыносіла прыбытак.
Вельмі
востра паўстала праблема ўязнога турызму [62, c. 2]. За 2002 г.
1,5 млн. беларускіх грамадзян пабывалі за мяжой, і
толькі каля 65 тысяч замежных турыстаў наведалі
Беларусь [32, c. 2]. Такое
становішча спраў не дазваляе развівацца ўязному
турызму Віцебшчыны.
Пасля
падзелу Савецкага Саюза былі парушаны шматлікія
сувязі з краінамі былога СССР. Зараз пачынаюць
наладжвацца былыя кантакты ў рамках СНД і Саюза
Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Стварэнне
агульнай эканамічнай прасторы паміж Расійскай
Федэрацыяй, Рэспублікай Беларусь, Украінай і
Казахстанам стварылі спрыяльныя ўмовы для
развіцця айчыннага турызму [40, c. 83].
У сувязі
з катастрофай на Чарнобыльскай Атамнай
Электрастанцыі ў 1986 г. Колькасць турыстаў, якія
наведвалі рэспубліку, скарацілася. Віцебскі
рэгіён – застаўся адносна “чыстым” у
радыяцыйным плане, але некаторыя замежныя
турысты з тых часоў з недаверам адносяцца да
экалагічнай сітуацыі і на Віцебшчыне.
У вобласці існуе значная праблема сацыяльнага турызму (турызм звязаны з кліентамі, якія маюць нізкі даход) [25, c. 43].
Трэба
адзначыць, што прыватныя турыстычныя фірмы
вобласці маюць значныя падатковыя праблемы.
Многія фірмы няздольны вытрымаць падатковы
цяжар.
echo $sape->return_links(2); ?>