Сучасны стан і перспектывы развіцця

Рэсурсы прыцягнення турыстаў на Віцебшчыну

Цэнавы фактар і блізасць да Еўропы – асноўныя прычыны выбрання Беларусі замежнымі турыстамі. На сённяшні дзень вельмі распаўсюджаны экатурызм. 2002 г. быў абяўлены годам экатурызму. Вельмі папулярны сусветны дэвіз “Бліжэй да прыроды”. [34c4].

На Віцебшчыне даволі спрыяльныя кліматычныя ўмовы для розных відаў турызму (асабліва экатурызму). Тут няма нясцерпнай жары, а колькасць пахмурных летніх дзён невялікая [29, с. 163].

Экатурызм (вясковы турызм)                                                  ag00334_.gif (3253 bytes)

Вялікі патэнцыял пазнаваўчага турызму мае віцебская зямля. Увогуле ў Віцебскай вобласці налічваецца болей за 364 турыстычна – экскурсійных абекты [76, c. 11].

У вобласці дзейнічае шырокая сетка сацыяльна-культурных устаноў: 2 тэатры, філармонія, 27 музеев, 775 бібліятэк, 423 кінаўстаноўкі, 16 кінатэатраў, 688 устаноў культуры клубнага тыпу, 888 дзіцячых школ мастацтваў [12, c. 4].

Курортна-санаторная сетка ахоплівае 9 санаторыяў і пансіянатаў, дзе кожны год праходзяць лячэнне больш за 65 тысяч чалавек [12, c. 4].

Для заняткаў спортам збудаваны: 3833 спартыўных пабудоў, у тым ліку 612 залаў, 24 басейны, 35 стадыёнаў, 2 лядовых палаца, 4 лёгкаатлетычных манежа, 321 стралковы тыр [12, c. 4].

У 60-х-70-х гг. вельмі папулярнымі былі маршруты па мясцінах баявой партызанскай славы. Менавіта на Віцебшчыне можна пазнаёміцца з эпізодамі характэрнымі для агульнага партызанскага руху [37, c. 54]. Барковічы, Расоны, Верхнядзвінск, Обаль, Гарбачова, Лепель, Чашнікі і іншыя гарады і вёсачкі – вядомыя мясціны баявых дзеянняў партызанскіх злучэнняў [50; 51; 58].

Зараз гэтыя маршруты прыцягваюць аматараў вандровак, а падарожжы па славутых мясцінах дапамагаюць у патрыятычным выхаванні моладзі. У канцы чэрвеня 2002 г. аддзелам моладзі сумесна з аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска быў арганізаваны водна-пешы паход па мясцінам партызанскай славы. Маршрут праходзіў па Гарадокскаму раёну. Групу ўзначаліў былы воін-інтэрнацыяналіст – Ю. Садоўскі [15, с. 2].

Гонар вобласці – яе гарады. Вельмі цікавым у турыстычным плане зяўляеца горад Полацк – старажытнейшы горад Беларусі. Гэта сапраўдны духоўны скарб для аматараў вандровак і гісторыі. Тут можна наведаць Сафійскі Сабор XI ст., музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр... . [57, c. 835].

Абласны цэнтр - Віцебск адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі [85].

У горадзе шмат культурных і гістарычных мясцінаў. Турысты заўсёды задаволены экскурсіямі па старажытных вулачках горада. Акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа рэгулярна наведваюць тысячы жыхароў і гасцей горада. Музеі М. П. Шмырова, Марка Шагала, Мастацкі, Краязнаўчы і іншыя штогадова прыцягваюць тысячы турыстаў. [52, c. 641].

Падзеяй сусветнага ўзроўню лічыцца конкурc выканаўцаў эстраднай песні “Славянскі базар у Віцебску”. Падчас гэтага фестывалю горад становіцца “Мекай” турыстаў [85].

Вядомасць у свеце атрымаў і штогадовы фестываль класічнай музыкі імя Салерцінскага. Віцебск па праву называюць культурнай сталіцай Беларусі [85].

Раёны Віцебскай вобласці багаты на прыродныя і культурныя турыстычныя аб'екты.

           Узгадаем некаторыя з іх

ag00339_.gif (3278 bytes)

Спецыялісты выдзяляюць у Віцебскай вобласці 6 асноўных зон перспектыўных для развіцця турызму(гл. мапу):

 Можна канстатаваць: у Віцебскай вобласці даволі спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму.

Асабліва спрыяльныя мясціны Віцебшчыны для экатурызму. Рэгіён валодае ўнікальным прыродным комплексам – на яго тэрыторыі размяшчаецца асноўная частка Беларускага Паазер'я. З 19 самых буйных азёр рэспублікі 11 знаходзяцца на тэрыторыі рэгіёна [85].

Прыгажосць гэтых мясцін вядома далёка за межамі краіны.

На тэрыторыі дзейнічае 2 буйных прыродных запаведніка:

        mapbraslav.jpg (4793 bytes)                                                 berezph1.jpg (24339 bytes)

Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”                Бярэзінскі біясферны запаведнік.

На гэтых некранутых рукой чалавека тэрыторыях можна назіраць вялікую колькасць звяроў і раслін, якія не сустрэнеш нідзе болей. Уся тэрыторыя рэгіёна прадстаўляе інтарэс як зона з вялікімі магчымасцямі арганізацыі турызму і адпачынку.

Вобласць багата таксама культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі.

З цягам часу паляпшаюцца ўмовы пражывання для турыстаў, якія вандруюць па тэрыторыі краю [39, c. 4]. Шмат мясцінаў маюць гасцініцы, якія адзначаны 3 і 4 зоркамі па міжнародных стандартах. Напрыклад гасцініцы “Домжарыцы” у Бярэзінскім біясферным запаведніку, гасцініца Нацыянальнага парку “Браслаўскі”, гасцініца “Эрыдан” у Віцебску, гасцінічны комплекс “Нафтан” у Наваполацку [34, c. 4].

Развіццё Віцебшчыны як турыстычнага рэгіёна вызначаецца не толькі рэкрэацыйнымі рэсурсамі, але і геаграфічным становішчам на скрыжаванні паміж Заходняй Еўропай і Расіяй, Скандынавіяй і Азіяй, яе пастаянна ўзрастаючым транзітным значэннем. Па тэрыторыі рэгіёна праходзяць 2 міжнародных трансеўрапейскіх калідора (Парыж – Масква; Хельсінкі – Віцебск – Гомель – Кіеў - Плоўдзіў) [85].

ag00041_.gif (503 bytes) на хатнюю старонку

return_links(2); ?>