Уводзіны

bd20656_.gif (6591 bytes)

Турызм з’яўляецца адной з вядучых і найбольш дынамічна развіваючыхся галін сусветнай эканомікі. За хуткія тэмпы росту ён прызнаны эканамічным феноменам ХХ стагоддзя [71, с. 7]. Выдаткі на турызм складаюць 8% агульнага сусветнага экспарту і 30-35% сусветнага гандлю паслугамі [82].

За апошнія 20 гадоў сярэднегадавыя тэмпы росту наведванняў замежнымі турыстамі іншых краін свету склалі 5,1%. Па прагнозам спецыялістаў, бурнае развіццё турызму чакаецца і далей:да 2005 г. гэта галіна стане вядучай у сусветным экспарце. Пры захаванні сучасных тэмпаў роста колькасць удзельнікаў міжнародных вандровак да 2005 г. дасягне 1 млрд. чалавек [82].

Па вызначэнню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый турызм - гэта адпачынак, звязаны з рухам за межы пастаяннага месца жыхарства [1, с.7].

Турызм (як нацыянальны, так і міжнародны) – прадукт працяглага гістарычнага развіцця.

Перадумовы да яго з`яўлення трэба шукаць у далёкай старажытнасці.

З`яўленне і развіццё вандровак і турызму як аднаго з важнейшых каналаў культурных стасункаў і зносін паміж народамі – заканамерны вынік узнікнення агульнай тэндэнцыі да ўсталявання ўзаемных кантактаў і ўзаемадзеяння ў свеце [28, c. 5].

Праблема гісторыі развіцця турызму з кожным годам становіцца больш актуальнай. На сучасным этапе турыстычная галіна Віцебшчыны мае шэраг праблем, але ідзе актыўны працэс аб'яднання намаганняў па фарміраванню і развіццю сучаснага высокаэфектыўнага і канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу на тэыторыях рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Канчатковая мэта гэтых спроб, з аднаго боку, задавальненне патрэб айчынных і замежных турыстаў у турыстычных паслугах, а з іншага – значны ўклад у эканоміку краіны. На сённяшні дзень ужо праведзена падрыхтоўчая праца па ўваходжанню ў 2003 г. Рэспублікі Беларусь у члены Сусветнай турыстычнай арганізацыі [82].

Навуковага падыходу патрабуе праблема захавання і рацыянальнага выкарыстання турыстычных аб'ектаў, культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны Віцебскай вобласці.

Матэрыялы дыпломнай работы абагульняюць і сістэматызуюць вопыт развіцця галіны на Віцебшчыне другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзя.

Гісторыяграфія па праблеме                             ag00428_.gif (3638 bytes)

Гісторыю турызму на Віцебшчыне нельга разглядаць у нейкім адрыве ад гісторыі турызму на Беларусі і гісторыі турызму СССР (на перыяд да 1990 г.), але гэты паўночны рэгіён нашай краіны мае свае адрозненні ў развіцці турызму, сваю спецыфіку.

Абект працы : турыстычная галіна Віцебскай вобласці другой паловы XX- пачатку XXI стагоддзяў.

Прадмет працы: гісторыя станаўлення, развіцця і мадэрнізацыі турыстычных паслуг на тэрыторыі Віцебшчыны другой паловы XX- пачатку XXI стагоддзяў.

Мэта працы: абагульніць і сістэматызаваць матэрыял па гісторыі турызму Віцебскай вобласці, стварыць Web-сайт на аснове навуковага матэрыялу.

Задачы працы :

bullet

паказаць асаблівасці эвалюцыі турызму

 

bullet

разглядзець гісторыю складвання рыначных адносін у турыстычнай галіне

 

bullet

вывучыць рэсурсы развіцця турызму на Віцебшчыне і зрабіць высновы на перспектыву

Праца заснавана на прынцыпах гістарызма, аб’ектыўнасці і каштоўнаснага падыходу ў гісторыі.

Падчас даследавання былі выкарыстаны агульнанавуковыя і спецыяльныя метады:

bullet

Аналіз, сінтэз, параўнанне

 

bullet

Гісторыка-параўнаўчы метад

 

bullet

Статыстычны метад

 

bullet

Метад сістэмнага падыходу.

 Праца выканана ў друкаваным выглядзе і ў форме Web-сайта. Такім чынам яна можа быць выкарыстана ў глабальнай сетцы інтэрнэт, дзе матэрыял можа быць даступны шырокаму колу аматараў і прафесіяналаў.

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пашырае навуковую базу працы.

У дадзеным Web-сайце зроблены спасылкі на дадатковую інфармацыю па праблеме і на іншыя вэб-рэсурсы. Тут можна знайсці спіс турыстычных фірм Віцебскай вобласці, зарэгістраваных у 2000 – 2002 гг.

Электронны варыянт мапы Віцебшчыны турыстычнай дазволіць наяўна ўявіць турыстычныя рэсурсы рэгіёна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

           

 

 

 

 

 

 

            

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         ag00041_.gif (503 bytes)

на хатнюю старонку

return_links(2); ?>