Заключэнне

Турызм займае значнае месца ў жыцці людзей нашай краіны. Таму трэба звяртаць вялікую ўвагу на развіццё гэтай галіны гаспадаркі.

У Віцебскай вобласці можна канстатаваць даволі спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму.

Асабліва спрыяльныя мясціны Віцебшчыны для экатурызму. Рэгіён валодае ўнікальным прыродным комплексам. Вобласць багата таксама культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі. Нельга абыйсці ўвагай і той факт, што на ніве віцебскай турыстычнай справы працуюць кваліфікаваныя спецыялісты. Гэты рэсурс – самы галоўны на шляху развіцця галіны.

За апошнія гады турыстычная справа моцна эвалюцыянавала. На Віцебшчыне быў пройдзены складаны шлях пераўтварэнняў.

У пачатку 50-х гг. XX ст. асноўнай дзейнасцю прафесіяналаў у галіне турызму было толькі арганізацыя і правядзенне экскурсій.

За перыяд другой паловы 50-х – сярэдзіны 80-х гг. ХХ стагоддзя на Віцебшчыне сфарміраваўся рэкрэацыйна – гаспадарчы комплекс які забяспечваў рашэнне важкіх сацыяльных задач. Быў зроблены значны крок наперад у галіне.

З другой паловы 80-х гг. ХХ стагоддзя пачаўся працэс буйной мадэрнізацыі турыстычных паслуг рэгіёна. Гэты працэс адчыніў шлях да станаўлення рыначных адносін, што з'явілася новым моцным штуршком развіцця турыстычнай галіны рэгіёна.

З надыходам часоў перабудовы і далейшага рэфармавання прынцыпаў гаспадарання турызм перайшоў у сферу прадпрымальніцтва, і зараз прадпрымальнікі павінны вырашаць праблемы галіны карыстаючыся рыначнымі механізмамі.

Адыходзячы ад таталітарных метадаў кіравання, пачалі рэалізоўвацца дэмакратычныя пераўтварэнні нашага грамадства з замкнутага ў адчыненае, да рыначных метадаў. Разам з працэсам станаўлення рыначных адносін, фарміруецца і рэфармуецца сістэма дзяржаўнага кіравання галіной. Палепшыліся адносіны з замежнымі краінамі. Дэмакратызацыя грамадства адчыніла Віцебшчыну для турыстаў з розных краін. Узрасла колькасць жыхароў віцебскай вобласці, якія наведалі краіны замежжа.

Зараз ідзе фарміраванне рынку турыстычных паслуг, актыўнае фарміраванне сеткі турыстычных фірм рэгіёна. Кожны год у Віцебску, альбо іншых гарадах вобласці адчыняюць дзверы новыя турыстычныя арганізацыі. Яны ахвотна прапануюць розныя варыянты адпачынку.

Кожная турыстычная арганізацыя, кожная фірма – гэта свая гісторыя. Зараз вельмі важка набываць і развіваць традыцыі, якія ў будучым будуць падмуркам паспяховага развіцця галіны.

Турыстычныя арганізацыі маюць значную свабоду дзеяння. Каб дастойна праводзіць арганізацыю турыстычнага бізнесу трэба рэгулярна павышаць сваю кваліфікацыю.

Зявіліся такія вызначэнні, як тураператар, турагент, турыстычная рэклама [18]. Былі распрацаваны спецыяльныя метады менеджмента і маркетынга. Турыстычны бізнес быў накіраваны на задавальненне рэальных патрэб насельніцтва рэгіёна

[25, c. 3-4].

Станоўчым фактам зяўляецца стварэнне адзінай турыстычнай прасторы на тэрыторыі СНД. Ідзе цеснае ўзаемадзеянне розных турыстычных арганізацый краін былога СССР. Аднаўляюцца былыя турыстычныя маршруты.

Цеснае ўзаемадзеянне адбываецца і з арганізацыямі сусвету. Рэалізаваны тысячы праектаў, якія прыносяць карысць як для Віцебшчыны, так і для замежных краін.

Вельмі распаўсюджаным стаў рух гарадоў-пабрацімаў. Гэтая з’ява дазваляе збліжаць арганізацыі і людзей з розных краін свету. Шмат у якіх гарадоў Віцебшчыны ёсць свае гарады-пабрацімы. Напрыклад, у Віцебска – Нюрнберг (Германія) і іншыя гарады, у Полацка – Фрыдрыхсхафэн (Германія), Наваполацка – Плоцк (Рэспубліка Польшча) [57, c. 889-890].

Існуе шмат цікавых праектаў для малазабяспечаных грамадзян нашай краіны. Вялікую актыўнасць праяўляюць студэнты, студэнцкія і маладзёжныя арганізацыі. Розныя праграмы дазваляюць вандраваць па краінах блізкага і далёкага замежжа. У Еўропе і іншых краінах свету распаўсюджаны валанцёрскія праграмы. Турыстычныя арганізацыі Віцебскай вобласці ўдала распрацоўваюць гэтыя праграмы.

У навучальных установах вобласці рэгулярна адбываюцца абмены групамі навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, вучняў з навучальнымі ўстановамі замежжа для пашырэння культурных стасункаў паміж краінамі, распрацоўкі новых навуковых праектаў і пераймання карыснага прафесійнага вопыту. Гэта спрыяе не толькі паляпшэнню матэрыяльнай базы ўстановы, але і папулярызуе беларускую адукацыю ў свеце.

Расце цікавасць да турыстычнай справы. Цікавасць прадпрымальнікаў да турызму выклікаецца рознымі фактарамі: Па-першае, для таго каб пачаць займацца турыстычным бізнэсам не патрэбна вялікіх інвестыцыяў. Па-другое, на турыстычным рынку даволі паспяхова ўзаемадзейнічаюць буйныя, сярэднія і малыя (з невялікай колькасцю персанала) фірмы. Да гэтага трэба дадаць і той факт, што турыстычны бізнэс дазваляе хутка атрымаць прыбытак з укладзенага ў справу капітала, а таксама (у сферы міжнароднага турызму) атрымаць выгаду за кошт валютных аперацый.

З'яўляюцца новыя аддзяленні, якія рыхтуюць кваліфікаваных спецыялістаў для турыстычнай галіны. Вельмі добра, што дзяржава пачынае вырашаць праблему дастойнай падтрымкі турыстычнай галіны.

Значную ролю ў вырашэнні праблем развіцця турызму краіны (у тым ліку і Віцебскай вобласці) на сучасным этапе прызвана адыграць Нацыянальная праграма развіцця турызму. У сувязі з рэалізацыяй дадзенай праграмы адбываюцца станоўчыя зрухі ў турыстычнай галіне Віцебшчыны.

Вельмі цікавым застаецца пытанне дзяржаўнага кіравання галіной. Асноўныя структуры знаходзяцца ў Мінску, а на Віцебшчыне дзейнічаюць мясцовыя арганізацыі, якія рэалізуюць дзяржаўную палітыку ў рэгіёне.

Шмат у якіх краінах турызм адыгрывае значную ролю ў фарміраванні Унутраннага Валавага Прадукта, стварэнні працоўных месцаў і забеспячэнні занятасці насельніцтва, актывізацыі знешнетарговага балансу. Турызм аказвае велізарны ўплыў на ключавыя галіны эканомікі, як транспарт, сувязь, будаўніцтва, сельская гаспадарка і інш.

Вельмі часта ён выступае як каталізатар сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Сучасны стан сферы турызму ў Віцебскай вобласці сведчыць аб тым, што рэгіён яшчэ не займае такога становішча ў эканоміцы краіны, як у развітых краінах. Віцебшчына займае сціплае месца на сусветным турыстычным рынку і значна адстае ад рэгіёнаў суседніх дзяржаў. Захоўваецца тэндэнцыя да дамінавання выязнога турызму над уязным, але шляхі да паляпшэння становішча вызначаны.

Застаецца яшчэ шмат складаных праблем, але перспектывы ўдалага развіцця ёсць.

Прадукцыя віцебскага турызму можа і павінна быць канкурэнтаздольнай.

                                             bd20656_.gif (6591 bytes)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

           

 

 

 

 

 

 

            

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         ag00041_.gif (503 bytes)

на хатнюю старонку

return_links(2); ?>