Арганізацыя міжнароднага турызму - "Інтурыст"

1975 г. выніковая дэкларацыя Савета па бяспецы і ўзаемадзеянню ў Еўропе вызначыла неабходнасць далейшага развіцця міжнароднага турызму і кантактаў дзяржаў у гэтым накірунку [5, c. 17].

Арганізоўваліся рэспубліканскія кіраўніцтвы па замежнаму турызму – аб’яднання “Інтурыст”. Рэспубліканская арганізацыя "Інтурыст" займалася пытаннямі міжнароднага турызму рэгіёнаў рэспублікі [28, c. 50]. У Віцебскай вобласці актыўна дзейнічала абласная арганізацыя "Інтурыст", якая падпарадкоўвалася рэспубліканскай. Сістэма міжнароднага турызму ў СССР была цэнтралізаванай.

Вельмі хутка развіваліся адносіны Віцебскай вобласці з арганізацыямі сацыялістычных краін [44, c. 51].

Цеснае ўзаемадзеянне назіралася з Народнай Рэспублікай Балгарыя, з капіталістычных краін самая вялікая колькасць кантактаў адбывалася з Фінляндыяй. Мелі месца абмены турыстычнымі групамі з Францыяй, Італіяй, Швецыяй, Аўстрыяй і іншымі краінамі [4, c. 115]. Вельмі папулярнай краінай адпачынку і экзотыкі для віцебскіх турыстаў у гэты час была Індыя.

Да 1989 г. “Інтурыст” падтрымліваў дзелавыя зносіны з 700 замежнымі арганізацыямі і фірмамі болей чым у 100 краінах свету [13, c. 88].

Міжурадавыя пагадненні з сацыялістычнымі краінамі вызначалі рост аб’ёмаў турыстычнага абмену.

Укараняліся такія віды турызму, як спецпаязды, самалёты сяброўства, паездкі ў гарады – пабрацімы, іншыя спецыяльныя паездкі [14, c. 17].

                                                                            ag00041_.gif (503 bytes)    на хатнюю старонку

return_links(2); ?>