Пераадоленне негатыўных з'яў і тэндэнцый

Пераадоленне негатыўных тэндэнцый у развіцці турызму прадугледжвае актывізацыю дзяржаўнай палітыкі ў дадзенай галіне, стварэнне прававых, арганізацыйных і эканамічных асноў фарміравання ў Рэспубліцы Беларусь сучаснай канкурэнтназдольнай турыстычнай галіны.

Для стымулявання працэса станаўлення сучасных рыначных адносін і адэкватных ім механізмаў дзяржаўнага рэгулявання ў сферы турызму Міністэрствам спотру і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным турыстычным канцэрнам “Белінтурыст”, Нацыянальнай акадэміяй навук і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі адпаведна даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была распрацавана комплексная праграма развіцця турызму Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. [82].

ag00428_.gif (3638 bytes)   Аб праграме развіцця турызму Рэспублікі Беларусь на 2001 - 2005 гг.

Што было зроблена для рэалізацыі праграмы?

                  ag00339_.gif (3278 bytes)

За апошнія гады (2002-2003) ў вобласці павялічалася колькасць удзельнікаў экскурсій, асабліва навучэнцаў агульнаадукацыйных школ. Узрасла колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў (турыстычныя слёты, тыдні турызму і краязнаўства і г.д.) [86]). Была  распрацавана спецыяльная інструкцыя па арганізацыі і правядзенні турыстычных паходаў і экскурсій з навучэнцамі.

На сучасным этапе ідзе актыўнае фарміраванне сеткі турыстычных фірм рэгіёна. Толькі за 2000 – 2002 гг. на Віцебшчыне была зарэгістравана і атрымала ліцензіі 

41 турыстычная арганізацыя Кожны год у Віцебску, альбо іншых гарадах вобласці адчыняюць дзверы новыя турыстычныя арганізацыі. Яны ахвотна прапануюць розныя варыянты адпачынку.

Сучасны стан сферы турызму ў Віцебскай вобласці сведчыць аб тым, што рэгіён яшчэ не займае такога становішча ў эканоміцы краіны, як у развітых краінах. Нягледзячы на наяўны турыстычны патэнцыял, выгаднае геаграфічнае становішча, захаванне багатай культурнай і прыроднай спадчыны, Віцебшчына займае сціплае месца на сусветным турыстычным рынку і значна адстае ад рэгіёнаў суседніх дзяржаў. У турыстычных мэтах выкарыстоўваецца толькі 5% культурнай і прыроднай спадчыны [61, c. 2]. Захоўваецца тэндэнцыя да дамінавання выязнога турызму над уязным, што прыводзіць да ўцечкі грашовых сродкаў за мяжу. У сувязі з гэтым прыярытэтнай задачай павінна стаць развіццё ўязнога турызму на тэрыторыі рэгіёна [35, c. 4].

Значную ролю ў вырашэнні праблем развіцця турызму краіны (у тым ліку і Віцебскай вобласці) на сучасным этапе прызвана адыграць Нацыянальная праграма развіцця турызму. У сувязі з рэалізацыяй дадзенай праграмы адбываюцца станоўчыя зрухі ў турыстычнай галіне Віцебшчыны.

    ag00041_.gif (503 bytes)    на хатнюю старонку

return_links(2); ?>