Абласны савет па турызму і экскурсіям

У 1962 г. Беларускае ТЭК было рэарганізавана ў Беларускі рэспубліканскі савет па турызму.

У Віцебску ствараецца абласны савет па турызму.

У 1969 г. адбываецца далейшае станаўленне структуры органаў кіравання турызмам і экскурсійнай справай. Ствараецца сістэма саветаў па турызму і экскурсіям (СТЭ), дзейнасць якой каардынуецца Цэнтральным Саветам. У Віцебскай вобласці дзейнічаў абласны савет па турызму і экскурсіям. Гэты факт значна пашыраў склад турыстычна – экскурсійнага руху ў рэгіёне, далучая да кіраўніцтва ім шматлікі грамадскі актыў

[28, c. 46].

Праводзіліся мерапрыемствы па падрыхтоўцы спецыялістаў для вобласці і па павышэнню іх кваліфікацыі. 29, 30 студзеня 1981 г. на турбазе “Верасы” быў праведзены абласны семінар па асноўных праблемах галіны. Такія семінары адбываліся рэгулярна [16, ф.4146, воп.1, спр. 227, а. 3]. Гэта істотным чынам паляпшала становішча ў рэгіёне. Выдаткі на падрыхтоўку якасных спецыялістаў-інструктараў па горнаму турызму рэгулярна выдзяляліся і спецыялісты маглі праходзіць трэніроўкі ў розных кутках СССР [45, c. 30]. Напрыклад, 28 ліпеня – 21 жніўня 1984 г. было выдаткавана 1024 руб. на падрыхтоўку 16 віцебскіх спецыялістаў у Прыэльбруссе [16, ф.4146, воп.1, спр. 222, а. 117].

Для павышэння кваліфікацыі экскурсаводаў выдзяляліся сродкі на камандыроўкі за межы вобласці і рэспублікі, напрыклад, у Прыбалтыку [64, c. 15].

Галоўны накірунак турыстычнай работы – арганізацыя паходаў па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа.

Было і шмат іншых форм турыстычнага руху звязана з ваенна-патрыятычным выхаваннем   - сумесныя паходы моладзі з воінамі Савецкай Арміі, працоўныя дэсанты, сустрэчы з ветэранамі і зорныя паходы [21, c. 17].

Кіраўніцтва турызмам у краіне ажыццяўлялі і Саюзы спартыўных грамадстваў праз секцыі і федэрацыі добраахвотных спартыўных грамадств [26, c. 15].

Важкае месца ў рабоце абласных саветаў па турызму займаў Усесаюзны фізкультурны комлекс ГПА (Гатоў да Працы і Абароны), які з’яўляўся асновай савецкай сістэмы фізічнага выхавання [30, 18]. Калектывы праводзілі вялікую працу па арганізацыі і прыёму нарматываў, якія здалі па вобласці толькі за 1972 г. больш за 15 тысяч чалавек [16, ф.4146, воп.1, спр. 227, а. 30].

Значную ролю пры падрыхтоўцы турыстычных мерапрыемстваў і вандровак надавалі ахове навакольнага асяроддзя.

Праграмы мерапрыемстваў складаліся як з растлумачальнай працы сярод самадзейных турыстаў, так і з выдзялення ў дапамогу лясгасам грамадскіх інструктараў з ліку турактыва, арганізацыі рэйдаў. Разам з тым былі распрацаваны інструкцыі, метадычкі, памяткі, якія садзейнічалі прыродаахоўчай дзейнасці [16, ф.4146, воп.1, спр. 227, а. 56].

 ag00041_.gif (503 bytes)   на хатнюю старонку

return_links(2); ?>